20 жніўня ў г.п. Зэльва адбыўся Ганненскі кірмаш. Настаўнікі і вучні Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі актыўны ўдзел у гэтым цудоўным мерапрыемстве.
Адкрыццё свята запомнілася гледачам сваім размахам. На падворку, які маў назву «Запрашаем у нашу хату…» разгарнуліся сапраўдныя выступленні. Народны ансамбль народных інструментаў «Калаж» цудоўным, захапляючым выкананнем уразіў жыхароў і гасцей кірмашу. Майстар-клас па беларускаму танцавальнаму фальклору пакінуў незабыўныя ўражанні. Падыспань, какетка, нарэчанька, лявоніха і іншыя побытавыя танцы ўзорны танцавальны ансамбль «Зальвяначка» разам з гасцямі свята танчыў на імправізаванай пляцоўцы.
Гучала разнастайная музыка ў сольным выкананні (Дз. Салдаценка(саксафон), А. Сямёнчык(баян)).
Вячэрняе выступленне на галоўнай сцэне кірмашу распачаў узорны танцавальны ансамбль «Зальвяначка». Праграмма калектыва была напоўнена народным каларытам.