23 верасня Зэльва святкавала абласныя дажынкі. Удзел у гэтым цудоўным мерапрыемстве прыняла Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў. Настаўнікі, удзельнікі ўзорнага танцавальнага ансамбля «Зальвяначка» з гонарам дэманстрыравалі сваё майстэрства: святочнае шэсце, вясёлыя песні, традыцыйныя танцы, беларуская музыка…