Удзельнікі ўзорнага танцавальнага ансамбля «Зальвяначка» прынялі ўдзел у XXV юбілейным нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі
«Маладзечна — 2026».
Кола сяброўства з традыцыйных беларускіх танцаў стала цікавым відовішчам і сапраўдным падарункам для гасцей свята. Беларускі танец «Бульба» у выкананні «Зальвяначкі» падкрэсліў каларыт нашага народа. Калектыў узнагароджаны дыпломам фестываля.