Сёння ў Гродзенскім драматычным тэатры прайшла калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама. Падведзены вынікі за 2025 год і ўзнагароджаны лепшыя работнікі сферы культуры. Сярод іх — Жукоўскі Цімафей Пятровіч — настаўнік Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў узнагароджаны падзякай старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта «За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у папулярызацыю і развіццё харэаграфічнага мастацтва».

