Сёння ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла калегія сектара культуры Зэльвенскага выканаўчага камітэта «Аб дзейнасці ўстаноў культуры за 2025 год і задачах на 2026 год».
Па выніках 2025 года настаўнікі Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў: Германовіч І. У., Гушча С. Дз., Вежнавец І. С., Слуцкая А. В., былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі сектара культуры Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта.
Дыплом «За 1 месца» наша школа атрымала ў раённым аглядзе-конкурсе сярод устаноў культуры і адукацыі.
ВІНШУЕМ з наградамі і перамогай!











