«Танцуем па-даўнейшаму»

Сёння ўдзельнікі ўзорнага танцавальнага ансамбля «Зальвяначка» прынялі ўдзел у фестывалі «Танцуем па-даўнейшаму», які прайшоў у аг. Дзітва, Лідскага раёна.
Нашы танцоры, а гэта Копанеў Максім, Варабей Ксенія, Мазоль Арцём і Масько Паліна на высокім узроўні паказалі сваё майстэрства ў сваіх узрастковых катэгорыях. Журы адзначыла іх выступленне дыпломамі: Максім і Ксенія — дыплом «За захаванне і трансляцыю народнага танцавальнага мастацтва», Арцём і Паліна ўзнагароджаны спецыяльным прызам і дыпломам «За адпаведнасць мясцоваму стылю».
Віншуем!

6 просм.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *