Ганненскі кірмаш

Вялікі «Ганненскі кірмаш»
Зноў запрасіў усіх да нас!
Дарыў настрой і цудаў шмат,
Дарыў тавары на расхват.
Дарыў ён свята ў кожны двор,
Дзе песня льецца, быццам звон.
Дарыў ён людзям прыгажосць
І радасць, каб ярчэй жылось!
Калектыў дзіцячай школы мастацтваў прыняў удзел у свяце «Ганненскі кірмаш». Шмат цікавага падарылі нашы ўдзельнікі гасцям мерапрыемства.
Адным з яркіх падарункаў была лаўка з моднымі аксэсуарамі, дзе кожны мог падабраць вобраз для сябе. Падарунак ад узорнага танцавальнага ансамбля «Зальвяначка» — майстар-клас і выступленне побытавых, беларускіх танцаў. Яркім відовішчам стала «Грабаўская кадрыля» у выкананні ансамбля, якая ўнесена ў рэестр Нематэрыяльнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Майстар-клас па вывучэнню яе фігур быў адным з важных момантаў выступлення.
Дарылі свае падарункі народны ансамбль народных інструментаў «Калаж» і народны інструментальны ансамбль. Іх мелодыі акунулі ў атмасферу мінулага і заваражылі каларытам свята.
Калектыў школы ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі за ўдзел у конкурсах, якія праходзілі ў рамках свята. А гэта: конкурс «Кірмашовая лаўка» — дыплом «За яскравасць і каларытнасць», конкурс роспісу на саламяных цюках «Я люблю сваю Зэльву» — дыплом I ступені, конкурс «Касцюміраваны калектыў» — дыплом I ступені .
Віншуем з узнагародамі!

4 просм.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *